Чыноўнікі ўзяліся за прыватныя дзіцячыя лагеры — абяцаюць жорсткія рэйды

Будуць правяраць захаванне правіл бяспекі.

28.05.2024 / 21:48

Чыноўнікі збіраюцца правесці жорсткі маніторынг прыватных дзіцячых лагераў. Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, цэнтр запланаваў правесці рэйды з мэтай жорсткага маніторынгу, піша Telegraf.

«Што тычыцца прыватных лагераў, якія працуюць па сваёй ініцыятыве, у гэтым годзе будзе праводзіцца больш жорсткі маніторынг па выяўленні месцаў незаконнага знаходжання дзяцей, таму што часцяком там не гарантаваная бяспека знаходжання, належны ўзровень аказання паслуг па харчаванні, пражыванні», — адзначыў Балбатоўскі.

У 2023 годзе з-за парушэнняў, удзельная вага якіх склала амаль 90%, чыноўнікі закрывалі лагеры, каб гарантаваць бяспеку дзяцей.

«Мы не супраць альтэрнатывы, але павінна быць узгоднена, хто мае права на аказанне гэтых паслуг, з мясцовай выканаўчай уладай. Таму мы не збіраемся нікому забараняць нічога, але ўсё павінна быць узаконена», — запэўніў Балбатоўскі.

Ён адзначыў, што ўжо распрацоўваецца заканадаўства, якое рэгламентуе прыватныя лагеры.

Якія прыватныя школы цяпер працуюць і колькі там каштуе навучанне

Прыватнікі закрываюцца: бацькі распавялі пра сыход гурткоў са школ

«Прыбіральніца раскідала зменку». Маці школьніка з Новай Баравой лютуе, а ў каментарах дакараюць яе саму 

Nashaniva.com