Зноў цэлую групу людзей у Брэсце асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года

Маскоўскі суд Брэста разглядаў крымінальную справу супраць 5 чалавек: Маргарыты Атэмасавай, Ганны Васільевай, Арцёма Ботава, Андрэя Салапуры і Аляксандра Якубука. Усіх іх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 КК (групавое парушэнне грамадскага парадку), паведамляе «Берасцейская вясна».

28.05.2024 / 19:14

Маргарыта Атэмасава і Андрэй Салапура. Фота з сацыяльных сетак

Усім 5 людзям ставілі ў віну ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. У выніку Ботаву, Салапуру і Якубуку прысудзілі кожнаму па паўтара года калоніі, Атэмасавай — 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна, паколькі жанчына мае вельмі маленькае дзіця (якому менш за год), Васільевай -2 гады 6 месяцаў «хатняй хіміі», бо ў жанчыны двое непаўналетніх дзяцей.

Ролю суддзі выконвала Марына Скалковіч.

Такім чынам, ужо вядома пра 25 асуджаных паводле арт. 342 КК за пратэсты ў Брэсце, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. За гэтую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе, тады ўсім прысуджалі калонію паводле артыкула 293 КК, і праваабаронцы прызналі абсалютна ўсіх асуджаных палітвязнямі.

Пасля некаторага зацішша ў канцы 2023 года з'явіліся новыя затрыманні за тыя пратэсты — улады пачалі прад'яўляць ужо артыкул 342 КК — за тое, што 10 жніўня 2020 года людзі ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, выходзілі на праезную частку».

Палітвязня з Ліды асудзілі за «абразы» чыноўнікаў і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і далі гіганцкі штраф

Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за данаты

У Магілёве будуць судзіць мастачку, якая зняла відэа на выбарчым участку

Зноў судзяць палітвязня, асуджанага на 6 гадоў. А міліцыянт, праз якога пасадзілі Ціханоўскага, хоча спагнаць з яго «маральную шкоду»

Nashaniva.com