КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем
КНДР адправіла больш за 200 паветраных шароў са смеццем у Паўднёвую Карэю, паведамляе Yonhap.
29.05.2024 / 09:42
КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем. Фота: Yonhap
Па даных паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, паветраныя шары пачалі перасякаць мяжу ўвечары 28 мая і ўпалі ў розных месцах па ўсёй краіне. Унутры паветраных шароў былі, сярод іншага, пластыкавыя бутэлькі, батарэйкі, дэталі абутку і гной.
КНДР анансавала запуск паветраных шароў са смеццем пасля таго, як на тэрыторыі краіны распаўсюдзілі агітацыйныя матэрыялы з Паўднёвай Карэі. На працягу многіх гадоў людзі, якім удалося збегчы з Паўночнай Карэі ў Паўднёвую, адпраўлялі ў КНДР паветраныя шары, унутры якіх былі ўлёткі з крытыкай Кім Чэн Ына.
Паўднёвая Карэя папярэдзіла Паўночную «неадкладна спыніць свае бесчалавечныя і вульгарныя дзеянні».
У КНДР зацвердзілі парадак дэманстрацыі партрэтаў трох Кімаў
Улады Паўднёвай Карэі заблакавалі мегапапулярны кліп «Прыязны бацька» пра Кім Чэн Ына