У Лідзе за падпіскі арыштавалі дырэктара фірмы

Яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі яго iPhone 7.

29.05.2024 / 09:57

Дырэктар «Імпульспрофі» Аляксандр Барматаў нібыта распаўсюджваў у Instagram прадукцыю «Ліда для жыцця».Яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі яго iPhone 7, піша Hrodna.life.

Мужчыну судзілі 13 мая ў судзе Лідскага раёна. У Аляксандра ёсць малалетняе дзіця.

«Імпульспрофі» займаецца тэхнічнай дыягностыкай, мантажом і рамонтам тэхнічных прылад. Размяшчаецца ў Лідскім раёне. Аляксандр падтрымаў адкрыццё ў Лідскім раёне трэнажорнай залы.

Nashaniva.com