Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

«У Венгрыі прамая і выразная пазіцыя — мы гатовыя ўмацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх сферах, якія зʼяўляюцца юрыдычна адкрытымі для нас». Пра гэта заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта на сустрэчы 29 мая ў Мінску з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Алейнікам.

29.05.2024 / 11:00

Петэр Сіярта наведвае Беларусь з візітам 29 мая

Кіраўнік МЗС Венгрыі заявіў, што яго краіна не будзе падтрымліваць санкцыі, якія могуць нашкодзіць адносінам Будапешта і Мінска.

«У ходзе дыскусіі ў ЕС аб санкцыях мы не будзем падтрымліваць рашэнні, якія будуць негатыўна адбіваецца на Венгрыі і яе эканоміцы і будуць адмоўна ўздзейнічаць на венгерска-беларускае супрацоўніцтва», — сказаў Сіярта.

У Венгрыі рэзка набрала папулярнасць антыорбанаўская партыя, якую стварыў малады палітык

ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА 

«ЦРУ ці МІ-6. Замова транснацыянальных эліт». Прапаганда выкарыстоўвае замах на Фіца па поўнай праграме

Nashaniva.com