Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры «Гарызонт»

Аляксандру Лукашэнку падчас яго рабочай паездкі ў Оршу прадставілі сякеры беларускай вытворчасці. Раней ён даручыў асвоіць выпуск такой айчыннай прадукцыі, піша БелТА

29.05.2024 / 11:17

Фота: Пул першага

Аляксандр Лукашэнка ўважліва агледзеў сякеры і паабяцаў апрабаваць іх Адначасова ён паставіў задачу перад прамыслоўцамі — ужо на працягу года асвоіць вытворчасць такіх тавараў, неабходных для працы з драўнінай.

«Гэта ганьба, што мы больш за палову (ад тэрыторыі краіны) маем лясы і ўсё завозім. Яшчэ адно яму даручэнне. Ён (віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык) усё для лесу павінен рабіць тут. Калі не могуць нешта для бензапілы вырабіць— на першых этапах закупім. Таму на працягу гэтага года ён павінен пачаць гэта рабіць. Яшчэ гэта не хапала купляць», — даручыў Лукашэнка.

Фота: Пул першага

Таксама ён даручыў узяць гэтае пытанне на кантроль КДК, бо такой прадукцыі закупляецца штогод на мільёны даляраў.

Nashaniva.com