У Гродзенскім заапарку працуе кошка

Бася — супрацоўнік аддзялення «Птушкі». Вось ужо некалькі гадоў яна працуе там «мышалоўкай».

29.05.2024 / 12:17

Grodno Zoo

І па сумяшчальніцтве займае пасаду памочніка кіраўніка аддзяленнем: кожную раніцу разам з начальствам Бася здзяйсняе абыход даручанага ёй падраздзялення.

Прычым, кошка дакладна ведае час пачатку абыходу і ніколі не спазняецца, паведамляе Гродзенскі заапарк.

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзяняты. Яны такія смешныя ВІДЭА

У аграсядзібе пад Маладзечнам нарадзілася белае верблюдзяня

У Гродзенскім заапарку ў камерунскіх коз нарадзілася тройня

Nashaniva.com