У Пецярбургу паставілі помнік Прыгожыну ФОТАФАКТ

Скульптура заснавальніка ПВК «Вагнер» з'явілася на Парахоўскіх могілках, дзе пахаваны Яўген Прыгожын, раніцай 29 мая. Помнік афіцыйна адкрыюць 1 чэрвеня, у дзень нараджэння Прыгожына, піша «Новая газета».

29.05.2024 / 12:52

Фота: 47.news

Мяркуючы па кадрах з могілак, левы борт курткі бронзавага Прыгожына ўпрыгожваюць тры зоркі Героя — вядома, што пры жыцці ён быў узнагароджаны зоркамі Героя Расіі, ЛНР і ДНР.

Яўген Прыгожын загінуў 23 жніўня 2023 года ў выніку авіякатастрофы над Цвярской вобласцю — праз два месяцы пасля ўзброенага бунту, арганізаванага структурамі ПВК «Вагнер». Вынікі расследавання крушэння самалёта так і не былі апублікаваныя.

Некалькі месяцаў таму помнік Прыгожыну адкрылі ў Краснадарскім краі.

У Расіі паставілі першы помнік Прыгожыну і Уткіну. У поўны рост

Магілу Прыгожына залілі бетонам

Nashaniva.com