Даляр сёння падаражэў на дзве капейкі

Еўра таксама падаражэў, а расійскі рубель патаннеў.

29.05.2024 / 13:22

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

На таргах у Мінску 29 мая даляр вырас на 1,98 капейкі да 3,1865 беларускага рубля (пазаўчора даляра падаў на дзве з паловай капейкі).

Еўра вырас на 0,93 капейкі да 3,4572.

Расійскі рубель патаннеў на 0,62 капейкі да 3,5749 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 3 капейкі да 4,3814 за 10 адзінак.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля, а максіум быў у сярэдзіне красавіка — 3,2809.

Nashaniva.com