77 чалавек асудзілі за данаты з 2020 года — праваабаронцы

Толькі з пачатку 2024 года 260 чалавек зрабілі «добраахвотных ахвяраванняў» на суму больш за 356 тысяч даляраў.

29.05.2024 / 15:44

Некаторых данатараў адразу затрымліваюць у межах крымінальнай справы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Вясна».

На сённяшні дзень вядома пра як мінімум 77 асуджаных за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ў сукупнасці з арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Гэта людзі розных прафесій, сфераў дзейнасці і сацыяльнага статуса: галоўны інжынер буйнога прадпрыемства і былы супрацоўнік банка, сын палітыка і выкладчыца англійскай мовы, псіхалагіня і прэс-сакратар.

Nashaniva.com