БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Літва забароніць імпарт амаль 3 тысяч тавараў з Беларусі і Расіі

29.05.2024 / 16:18

Nashaniva.com

Урад Літвы падтрымаў ініцыятыву Сейма — увесці забарону на ўвоз 2,8 тыс. найменняў тавараў, якія вырабляюцца ў Беларусі і Расіі, піша ТАСС.

У спіс забароненага імпарту, прапанаваны парламентам Літвы, уключаны прадукты харчавання, такія як мяса, рыба, малако, яйкі, мёд, гародніна, арэхі і садавіна, кава, чай, вострыя прыправы, крупы, мука, крухмал, масла і тлушчы, цукар, какава, безалкагольныя і алкагольныя напоі, воцат, корму для жывёл, адходы харчовай прамысловасці, тытунь і яго заменнікі.

Забарона на імпарт гэтых тавараў уступае ў сілу 3 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула