Узніклі праблемы з электрычнасцю ў адным з мінскіх раёнаў
29.05.2024 / 19:44
Аварыйнае адлючэнне электрычнасці адбылося на вуліцах Катоўская, Украінская і Чалюскінцаў, паведаміла адміністрацыя Заводскага раёна Мінска.
Фота ілюстрацыйнае
«У цяперашні час праводзяцца работы па ліквідацыі аварыйнай сітуацыі», — адзначылі ў адміністрацыі.
Прыкладны час ліквідацыі непаладак складзе 2 гадзіны.