Лукашэнка ляціць у Манголію
Аляксандр Лукашэнка 1—4 чэрвеня зробіць дзяржаўны візіт у Манголію, паведамляе ягоная прэс-служба.
30.05.2024 / 09:16
Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP
Афіцыйныя перамовы з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам адбудуцца ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах.
Перш за ўсё размова пойдзе аб магчымасцях пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пастаўках на мангольскі рынак запатрабаванай харчовай і прамысловай прадукцыі айчынных прадпрыемстваў, сумеснай працы па лініі АПК.
Паралельна з мерапрыемствамі дзяржаўнага візіту ва Улан-Батары адбудзецца мангола-беларускі бізнэс-форум, падчас якога прадстаўнікі дзелавых колаў з абодвух бакоў змогуць больш дэталёва азнаёміцца з магчымасцямі адзін аднаго, абмеркаваць практычныя пытанні па канкрэтных напрамках.
Чаму Лукашэнка папракаў сваіх прапагандыстаў за тэму Украіны?
Лукашэнка знайшоў арыгінальную падставу пакрытыкаваць Галоўчанку