Тур: Так, часцей за ўсё мы адпраўляем пытанні Лукашэнку на ўзгадненне
Ці ўзгадняюць пытанні журналісты перад тым, як задаць іх Аляксандру Лукашэнку? Узгадняюць, адказаў прапагандыст Ігар Тур і даў гэтаму сваё тлумачэнне.
30.05.2024 / 11:35
«Раз ужо такая справа — так, часцей за ўсё мы адпраўляем пытанні прэзідэнту на ўзгадненне», — пайшоў на шчырасць Тур.
Ён гэта тлумачыць тым, што «любое пытанне да Лукашэнкі — гэта высокая палітыка».
«Не толькі яго адказ, але і само пытанне. Высокая палітыка вельмі тонкая, і ў высокай палітыцы цана аднаго няслушнага слова, а ўжо тым больш пытання — вельмі высокая.
Скажам, я магу тройчы адпраўляць запыт на пытанне «Аляксандр Рыгоравіч, а вось асабіста вы гатовыя садзіцца за стол перамоваў з Зяленскім, падаць яму руку і дамовіцца аб міры на Украіне, зрабіўшы выгляд, што забыліся на ранейшыя словы і дзеянні Уладзіміра Аляксандравіча супраць краіны і вас асабіста?» — умоўна сёння, восенню 2024 і вясной 2025.
І толькі ў трэцім выпадку задаць менавіта гэтае пытанне менавіта ў гэтай фармулёўцы будзе карэктна, таму што цяпер будзе да месца. І нават патрэбнае.
А сёння гэтае пытанне лішняе, таму што само маё гэтае пытанне менавіта ў гэтай фармулёўцы сёння можа згуляць супраць нацыянальных інтарэсаў Беларусі. А ўвосень 2024 года — выдатнае пытанне, але трэба будзе крыху памяняць фармулёўку», — лічыць Тур.
Прапагандыст удакладняе, што ўзгадняе пытанні Лукашэнку прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.
«Для гэтага ў прэзідэнта ёсць прэс-сакратар, якая ведае ўсе палітычныя тонкасці розных часавых адрэзкаў. І прымае рашэнне не зыходзячы з таго, ці падабаецца ёй гэтае пытанне або ці спадабаецца гэтае пытанне Аляксандру Рыгоравічу, а зыходзячы з таго — трэба краіне, каб менавіта гэтае пытанне і адказ на яго прагучалі сёння публічна ці не?» — піша Тур.
Тэма ўзгаднення пытанняў спікерам была паднятая дачкой Алега Гайдукевіча Лізаветай, якая ў эфіры СТБ распавяла, як праходзяць дыялогавыя пляцоўкі ў ВНУ.
«Усім студэнтам раздаюць пытанні, якія яны павінны задаць, а тым, хто сапраўды жадае задаць пытанне, проста не даюць гэтага зрабіць. Пасля гэтага я перастала хадзіць на дыялогавыя пляцоўкі», — сказала Лізавета.
Чаму Лукашэнка папракаў сваіх прапагандыстаў за тэму Украіны?
Лукашэнка ў выступе паўтараў ідэі Марата Маркава. Асоба новага міністра інфармацыі ўжо вызначана?
«Некаторыя зорку злавілі. Выйсці на экран, лаючы ўсё…». На каго з прапагандыстаў намякаў Лукашэнка?