Эстонія дазволіла канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы

Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс падпісаў закон, які дазволіць выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы для дапамогі Украіне, паведамляе ERR.

30.05.2024 / 13:46

Талін. Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Паводле яго слоў, што канфіскавана можа быць толькі маёмасць тых, «чыя сувязь са здзяйсненнем або садзейнічаннем супрацьпраўным дзеянню ўстаноўлена і дастаткова даказана».

«Такім чынам, той факт, што нечыя актывы былі замарожаныя з-за міжнародных санкцый, не з'яўляецца дастатковай падставай для адчужэння маёмасці», — заявіў Карыс.

Прэзідэнт Эстоніі прызнаў, што хаця такая практыка можа выклікаць не высветленыя юрыдычныя пытанні, але «парламент павінен быць у стане зрабіць палітычны выбар нават у такой смутнай сітуацыі».

15 мая парламент Эстоніі прыняў закон аб выкарыстанні замарожаных расійскіх актываў для кампенсацыі шкоды, нанесенага Украіне ў выніку поўнамаштабнага ўварвання

Nashaniva.com