18-гадовую грамадзянку Украіны затрымалі на беларускай мяжы
29 мая Кацярына Гарсцючэнка вярталася з Польшчы ў Беларусь.
30.05.2024 / 14:53
На мяжы яе затрымалі за фотаздымак 4-гадовай даўніны ў тэлефоне. Праз вайну ва Украіне дзяўчына атрымала ў Беларусі статус дадатковай аховы і пражывала тут апошнія два гады, піша «Вясна».
На дадзены момант Кацярына знаходзіцца ў Брэсцкім ІЧУ. Ёй не даюць звязацца з роднымі. Далейшыя абставіны высвятляюцца.