Аляксей Талай — Пуціну: Мы — рускія, з намі Бог!

30 мая Уладзімір Пуцін уручыў дзяржаўныя ўзнагароды «выдатным грамадзянам Расіі». Сярод узнагароджаных былі спявак Стас Міхайлаў, акцёр Стывен Сігал і беларускі праўладны актывіст Аляксей Талай.

31.05.2024 / 08:03

Kremlin.ru

Талай быў у якасці дырэктара дабрачыннага фонду з Беларусі, які займаецца вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.

«Мой шлях на Данбас пачаўся ў далёкім 2014 годзе, калі на Украіне адбыўся ўзброены дзяржаўны пераварот. Мы з болем у сэрцы назіралі за гэтымі падзеямі, я яшчэ недзе зялёны, да канца не разумеў, што адбываецца, але ўсё кіпела ўнутры ў прадчуванні чагосьці страшнага», — цытуе словы Талая прапуцінскі журналіст Андрэй Калеснікаў.

Потым сам Талай адправіўся з Беларусі на Данбас. 

«Уладзімір Уладзіміравіч, аднойчы я пачуў фразу: «Как наши братья умирали, и умереть мы обещали, и клятву верности сдержали мы в Бородинский бой!» («Бородино» Лермантава. — НН) Тады гэтая цытата з вядомага твора, сказаная вамі, так магутна і шчыра трапіла мне проста ў сэрца. Мы вас не падвядзем! Мы ганарымся, што вы з нашым лідарам Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам так па-братэрску трымаеце строй! І трэці волат, Наваросія, вернецца аднойчы да нас! Мы — рускія! З намі Бог!»

«Пад Наваросіяй Аляксей Талай, упэўнены, разумеў нешта большае, чым пакуль прынята. Магчыма, усю цяперашнюю тэрыторыю Украіны. Але сказаў пра гэта акуратна і быў шматабяцальны. І ні разу, заўважым, не паглядзеў у тэлефон. А што яму там?», — жорстка іранізуе з інваліднасці Талая Калеснікаў.

«Беларусьфільм» здымае кіно пра Аляксея Талая

Ва Украіне Аляксею Талаю пагражае да 15 гадоў турмы або пажыццёвае

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вучаць: «Тут ты паслужыш вялікай Расіі»

Nashaniva.com