Самы шматлюдны завочны суд: пачынаецца разгляд «справы аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

Завочна адразу 20 чалавек.

31.05.2024 / 10:10

У Мінскім абласным судзе 31 мая ў фармаце спецвытворчасці пачынаецца разгляд крымінальнай справы «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай», піша «Вясна».

Абвінавачваюць адразу 20 чалавек: Аляксандра Дабравольскага, Рыгора Астапеню, Філіпа Біканава, Юрыя Дракахруста, Андрэя Казакевіча, Ганну Красуліну, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Вераніку Лапуцька, Аляксандра Лагвінца, Ганну Любакову, Васіля Навумава, Марыю Рогаву, Пятра Рудкоўскага, Алесю Руднік, Наталлю Рабаву, Паўла Усава, Таццяну Чуліцкую, Аляксандра Шлыка, Кацярыну Шмаціну.

Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.

Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачваюць у здзяйсненні «злачынстваў экстрэмісцкага характару» ў сувязі з кампаніяй па выбарах Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў постэлектаральны перыяд:

Акрамя таго, Аляксандра Дабравольскага абвінавачваюць у кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Усе абвінавачаныя пакінулі Беларусь, у дачыненні да іх праводзілася спецыяльная вытворчасць.

«Мы лічым дадзеную «справу» палітычна матываваным пераследам. Усе адвольна згрупаваныя асобы ў «справе» займаліся выключна прафесійнай дзейнасцю, якая не можа класіфікавацца ў адпаведнасці з прад’яўленымі абвінавачаннямі. Мы лічым гэтую «справу» працягам бесперапыннай атакі супраць беларускай незалежнай аналітычнай, экспертнай і журналісцкай супольнасці з боку беларускіх уладаў. А таксама звяртаем увагу на тое, што абвінавачваць экспертаў і журналістаў у спробах захопу ўлады і экстрэмізме — гэта абсурд, — выступілі з заявай аналітыкі.

— Мы не спадзяемся на справядлівы суд. На жаль, мы не маем сумневаў у тым, што будзем «асуджаныя» на акрэсленыя ў абвінавачаннях тэрміны, як і тысячы беларусаў і беларусак, асуджаных па падобных палітычна матываваных справах».

Апроч таго, у Брэсцкім абласным судзе будзе праходзіць працэс у дачыненні да опернай спявачкі Маргарыты Чахоўскай, Іллі Салянкова і Уладзіслава Наважылава. У справе фігуруе адразу 14 артыкулаў КК, у тым ліку «абраза Лукашэнкі», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і інш.

У Мінскім гарадскім судзе будуць завочна разглядаць справу ў дачыненні да дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі.

Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць

Вынеслі прысуд жыхару Пінска за намер далучыцца да палка Каліноўскага

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ

На хірурга-стаматолага і двух яго сяброў павесілі цэлы пакет крыміналак за чат, у якім яны перапісваліся між сабой

Палітвязня з Ліды асудзілі за «абразы» чыноўнікаў і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і далі гіганцкі штраф

Nashaniva.com