Пракуратура патрабуе прыбраць кнігу Вацлава Ластоўскага «Выбраныя творы» з каталога інтэрнэт-крамаў

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска запатрабавала ў інтэрнэт-крам прыбраць з продажу кнігі Віктара Суворава і зборнік твораў Вацлава Ластоўскага «Выбраныя творы». 

31.05.2024 / 11:32

Гаворка пра кнігі Суворава «Дзень «М». Калі пачалася Сусветная вайна?» і «Ледакол. Хто пачаў Другую сусветную вайну?».

Іх і «Выбраныя творы» Ластоўскага ўнеслі ў пералік «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Якім менавіта інтэрнэт-крамам выставілі патрабаванне, прэс-служба пракуратуры не ўдакладніла.

@nashaniva А ведаеце, дзе яшчэ знішчалі кнігі? #Беларусь #беларускаямова #гісторыябеларусі #книги #школа #нашаніва ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Сацсеткі Дзмітрыя Балкунца і кнігі Віктара Суворава — улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг па гісторыі: Тарас, Дзеружынскі, Лыч, Сувораў…

Nashaniva.com