Украіна і Расія правялі першы з лютага абмен ваеннапалоннымі

У пятніцу Украіна вярнула з расійскага палону 75 чалавек. Сярод іх — 71 вайсковец. Расія таксама вярнула сабе 75 чалавек, піша РБК-Украіна.

31.05.2024 / 14:57

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

«Пра ўсіх памятаем. Прыкладаем максімум намаганняў, каб знайсці кожнага і кожную. Дзякуй камандзе, якая працуе над абменамі», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

У сваю чаргу амбудсмэн Дзмітрый Лубінец заявіў, што работнікі офіса знаходзяцца на месцы ажыццяўлення абмену для таго, каб пракантраляваць выкананне правоў чалавека, у адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам і Жэнеўскімі канвенцыямі.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

«Абаронцаў і жанчын-абаронцаў, якія ўжо сёння за доўгі час пачулі галасы сваіх родных, перапаўнялі эмоцыі. Не менш эмацыйна на званкі рэагавалі і сем'і, бо некаторыя з іх не чулі голасу родных з пачатку расейскага ўварвання на нашу зямлю», — дадаў ён.

Фота: Мінабароны Расіі

«Самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі вызваленыя вайскоўцы будуць дастаўлены ў Маскву для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі. Усім вызваленым аказваецца неабходная медыцынская і псіхалагічная дапамога», — адзначылі ў Мінабароны Расіі.

Nashaniva.com