Зяленскі назваў нерэалістычнымі перамовы з Расіяй
Прэзідэнт Украіны мяркуе, што мірнае пагадненне будзе «пасткай».
31.05.2024 / 15:38
Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю The Guardian назваў перамовы з Расіяй нерэалістычнымі, адзначыўшы, што ваенным дзеянням не відаць канца.
Мірнае пагадненне будзе «пасткай», а расейскім уладам нельга верыць, бо яны парушаць дамоўленасці, мяркуе Зяленскі. На яго думку, Масква выкарыстоўвае паўзу ў ваенных дзеяннях, каб «умацаваць цягліцы на поле бою», і рана ці позна баі адновяцца.
27 траўня на сумесным брыфінгу з іспанскім прэм'ерам Пэдра Санчэсам Зяленскі сказаў, што Украіна не падтрымлівае ўдзел Расіі ў мірным саміце ў Швейцарыі і іншых падобных мерапрыемствах, бо ў Кіева «няма ніякай веры» ў жаданне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўрэгуляваць канфлікт.