У Брэсце затрымалі яшчэ аднаго вядучага масавых мерапрыемстваў
У Брэсце затрымалі і змясцілі ў ІЧУ вядучага вяселляў і карпаратываў Віктара Стэльмаха. Як заяўляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, мужчына нібыта хадзіў на мітынгі і распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы.
31.05.2024 / 16:08
Таксама сілавікі намякаюць на праблемы ў кампаніі «Мост івэнт», якая займаецца арганізацыяй культурна-масавых мерапрыемстваў. У рэестры Мінкульта яе кіраўніцай пазначаная Алена Стэльмах.
У Мінску сілавікі затрымалі вядоўцу квізаў і святаў за ўдзел у пратэстах 2020 года
У Гродне затрымалі гукарэжысёра цэнтра культуры
У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядоўцу святаў
У Мінску міліцыя зладзіла рэйды па барах — і завяла шмат крымінальных спраў