Выйшаў на волю палітвязень Яўген Мерунко

Напрыканцы траўня выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, палітзняволены гамяльчук Яўген Мерунко, піша «Гомельская вясна».

31.05.2024 / 17:15

Яўген Мерунко быў затрыманы 8 снежня 2021 года і абвінавачаны па ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса РБ.

1 сакавіка 2022 года ў судзе Навабеліцкага раёна горада Гомеля Яўгену быў вынесены прысуд — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З 5 чэрвеня 2022 года Мерунко пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 55 у Мінску.

9 чэрвеня 2022 года праваабарончая супольнасць прызнала Яўгена Мерунко палітзняволеным. 10 чэрвеня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў дадало Яўгена ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Галушка

Выйшаў на волю Валянцін Музыкін

Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Заранкоў

На волю выйшлі берасцейцы Данііл Хабавец і Марк Антонаў

Nashaniva.com