Былы прэзідэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку, калі ён прыляціць у гэту краіну

Элбэгдорж Цахіагійн, які быў прэзідэнтам Манголіі ў 2009-2017 гадах, заклікаў цяперашнія ўлады краіны арыштаваць Аляксандра Лукашэнку, які ў пачатку чэрвеня наведае Манголію з афіцыйным візітам.

31.05.2024 / 20:53

Элбэгдорж Цахіагійн. Архіўнае фота Russian Presidental Press and Information Office/Anadolu Agency/Getty Images

«Паведамляецца, што Лукашэнка прыбудзе ва Улан-Батар. Манголія з'яўляецца ўдзельнікам Рымскага Статута і мае суддзю ў Міжнародным крымінальным судзе. Чакаецца прыбыццё асобы, якая ўчыніла злачынствы супраць чалавечнасці.

Спадзяюся, што адпаведныя меры будуць прынятыя. Перад міжнароднай супольнасцю Манголія выканае свае юрыдычныя абавязацельствы. Трыумф справядлівасці стане сусветнай падзеяй, і гэта прынясе Манголіі добрую рэпутацыю», — напісаў Элбэгдорж Цахіагійн у сацсетцы X.

Допіс гэты быў размешчаны мангольскім палітыкам як рэакцыя на пост Паўла Латушкі пад назвай «Лукашэнка прыніжае міжнароднае правасуддзе».

Лукашенко УБ-т буух сурагтай. Монгол нь ОУЭШ-ийн #RomeStatue-д нэгдсэн, @IntlCrimCourt-д шүүгчтэй улс. #ХүнТөрөлхтний эсрэг гэмт хэрэг үйлдсэн этгээд ирэх нь. Зохих бэлтгэлийг хангасан гэдэгт итгэе. Дэлхийн хамтын нийгэмлэгийн өмнө хуулиар хүлээсэн үүргээ биелүүлж л таарна.… pic.twitter.com/xCuIXZT9GC

— Mongol Tsakhia ELBEGDORJ (@elbegdorj) May 31, 2024

Варта, аднак, адзначыць, што Міжнародны крымінальны суд, на які спасылаецца экс-лідар Манголіі, пакуль не выдаваў ордэра на арышт Лукашэнкі, у адрозненне ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Элбэгдорж Цахіагійн быў у свой час лідарам празаходняй Дэмакратычнай партыі і першым пасля падзення камунізму лідарам Манголіі, які не належаў да посткамуністычнай Мангольскай народнай партыі.

 Дарэчы, падчас свайго кіравання Манголіяй Элбэгдорж Цахіагійн сустракаўся ў ліпені 2015 года ў межах самітаў ШАС і БРІКС у расійскай Уфе з Лукашэнкам. Тады яны гаварылі пра бліскучыя перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва. 

@nashaniva Прыгоды Лукашэнкі ў Манголіі #нашаніва #беларусь #беларусьновости #лукашенко #беларускаямова #беларускітыкток ♬ Criminals - F.O.O.L

«Алкаголь паўплываў на яе розум»: экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў «даму з МЗС РФ»

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Мангольскі прэзідэнт зняўся ў навагоднім роліку ў ролі вясёлага цырульніка, Пуціна ў кліпе выстаўляюць за дзверы

Лукашэнка — прэзідэнту Манголіі: У нас вельмі падобныя людзі

Nashaniva.com