Крышціяну Раналду застанецца ў Саудаўскай Аравіі яшчэ на адзін сезон
Зорны партугалец правядзе і наступны год у «Аль-Насры», напісаў у сацсетках аўтарытэтны футбольны блогер і інсайдэр Фабрыцыа Рамана, чые прагнозы збываюцца на 99%.
01.06.2024 / 07:59
Крышціяну Раналду. Фота: Amr Nabil / AP
Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» на правах свабоднага агента ў студзені 2023 года.
У гэтым сезоне шматразовы ўладальнік «Залатога мяча» ўзяў удзел у 45 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся 44 галамі і 13 выніковымі перадачамі. Паводле інфармацыі Transfermarkt, рынкавы кошт футбаліста складае € 15 млн.
Праўда, учора ў фінале Кубка Караля паміж «Аль-Хілялем» і «Аль-Насрам» клуб партугальца прайграў у серыі пенальці, і Раналду расплакаўся. Ён плакаў некалькі хвілін. Пакуль у Крыша ў Саудаўскай Аравіі толькі адзін трафей, клуб двойчы саступіў чэмпіёнства.
Скрыншот відэа Canal+
SSC
Таксама Крышціяну днямі выклікалі ў зборную Партугаліі для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропе па футболе. Гэта будзе шосты для яго чэмпіянат, што з'яўляецца рэкордам. Упершыню Раналду паўдзельнічаў у Еўра ў 2004 годзе.
У Еўропе КР гуляў за «Спортынг», двойчы за «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэал» і «Ювентус».
Беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку выкінулі з «Урала» з-за кепскіх вынікаў