Дажджы, навальніцы і да +25°С. Лета пачынаецца як заўсёды

Прагноз надвор'я на першыя дні чэрвеня.

01.06.2024 / 13:26

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах часам моцныя дажджы, удзень магчымы град.

Ноччу +11..+17°С, максімальная днём +22..+28°С. 

У панядзелак кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу +9..+15°С, максімальная днём +20..+26°С.

У аўторак, 4 чэрвеня, адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу +9..+15°С, максімальная днём +20..+27°С.

Надвор'е ў Мінску на першыя дзесяць дзён лета

yr.no

Nashaniva.com