Лукашэнка дабраўся да Улан-Батара
Яго візіт у Манголію будзе доўжыцца 1—4 чэрвеня.
01.06.2024 / 14:55
У сталіцу Манголіі ўжо прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў урада, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і бізнес-колаў, якія прыступілі да перамоваў са сваімі мангольскімі візаві, піша БелТА.
Афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам адбудуцца ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах.