У Тбілісі разграмілі офіс найбуйнейшай грузінскай апазіцыйнай партыі

У Тбілісі некалькі дзясяткаў чалавек разграмілі офіс найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Грузіі «Адзіны нацыянальны рух». Атака адбылася ў ноч на 1 чэрвеня.

01.06.2024 / 16:07

Фота: facebook.com/lkhabeishvili

У партыі сцвярджаюць, што ўсяго ў нападзе ўдзельнічалі каля 100 чалавек. У выніку пагрому было пашкоджана абсталяванне партыі, а таксама выбітыя вокны.

Старшыня АНР Леван Хабеішвілі заявіў, што людзі, якія нападалі на офіс, былі ўзброеныя камянямі, палкамі і драўлянымі дзідамі. Відавочцы сцвярджаюць, што таксама вандалы выкарыстоўвалі біты і жалезныя пруты.

Хабеішвілі сцвярджае, што паліцыя прыбыла на месца толькі праз гадзіну з моманту атакі, хоць найбліжэйшы ўчастак знаходзіцца за 1-2 кіламетры ад офісу. Ніхто з нападнікаў затрыманы не быў.

Фота: facebook.com/lkhabeishvili

У АНР лічаць, што да нападу датычныя прыхільнікі заснавальніка кіроўнай партыі «Грузінская мара» Бідзіны Іванішвілі.

Грузінскі парламент пераадолеў прэзідэнцкае вета на закон аб замежных агентах

Беларуску не пусцілі ў Грузію, хоць яна там жыве і працуе больш за год. Што рабіць?

Грузія мае намер да 2030 года вярнуць Абхазію і Паўднёвую Асецію і стаць членам ЕС

ЗША ўвядуць візавыя санкцыі за падрыў дэмакратыі ў Грузіі

Nashaniva.com