Стала вядома, якія краіны далі найбольш шэнгенскіх віз беларусам і хто часцей адмаўляў

У 2023 годзе большасць шэнгенскіх віз беларусам выдалі пяць краін Еўразвяза. 

02.06.2024 / 09:53

За мінулы год у еўрапейскія консульствы беларусы падалі амаль 164 тысячы заявак на кароткатэрміновыя візы тыпу C, якія могуць выдавацца для разавай паездкі ці шматразовага ўезду. У выніку на рукі беларусы атрымалі каля 158 тысяч віз, плюс 5,5 тыс. адмоў. Пры гэтым большасць візаў былі шматразовымі, заўважыў s13.ru. 

Найбольш віз беларусам выдала Германія — каля 52 тыс. Працэнт адмовы — 0,8%. 

На другім месцы Італія — 40,2 тыс. віз. Працэнт адмовы — 0,2%. 

Польшча, якая заўсёды была лідарам візавага рэйтынгу сярод беларусаў, апынулася толькі на трэцім месцы спісу — 31,4 тыс. віз. Пры гэтым яна давала больш за ўсё адмоў. Больш заўважна тут вызначылася гродзенскае консульства Польшчы — 13,3% адмоў, 10% у Мінску, 12% у Брэсце. 

Венгрыя выдала беларусам у мінулым годзе 14,4 тыс. віз, Францыя — 11,8 тыс.

Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця

Пачалі выдаваць балгарскі турыстычны шэнген. Што трэба, каб яго атрымаць?

Польскія візавыя цэнтры змянілі правілы рэгістрацыі на падачу дакументаў

Nashaniva.com