«Тых, хто мяне падтрымлівае, больш, чым хэйтараў». Сабаленка распавяла, як адносіцца да каментароў у сацсетках

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка расказала, як адносіцца да каментатараў і як спраўляецца з негатывам у сацсетках.

02.06.2024 / 11:50

 Арына Сабаленка. Фота: AP Photo / Aurelien Morissard

— Падчас турніру я стараюся не глядзець каментары ў сацсетках, таму што калі пачнеш нешта шукаць, то абавязкова знойдзеш нешта дрэннае і станеш пра гэта думаць. Я проста паказваю сваё жыццё на турніры, застаюся на сувязі з людзьмі. А пасля турніру ўжо чытаю ўсё добрае, усе каментарыі. І вельмі шаную гэтую падтрымку. Выдатна, што людзі мяне добра разумеюць, — перадае яе словы «Трыбуна».

На пытанне, як спраўляецца з негатыўнай рэакцыяй, Сабаленка адказала: 

— Усё прыходзіць з вопытам. Негатыўшчыкі звычайна самыя гучныя, і я проста імкнуся іх ігнараваць. Разумею, што немагчыма прымусіць увесь свет любiць сябе. Гэта нармальна. Нічога страшнага, калі я камусьці не падабаюся. Ведаю, што тых, хто мяне падтрымлівае, больш, чым хэйтараў. Я стараюся думаць пазітыўна, — сказала Сабаленка.

Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца

Пацалунак Сабаленкі і бізнэсоўца з Бразіліі трапіў у трансляцыю. Яго жонка можа падаць на развод

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

Nashaniva.com