У Гродне мужчына кінуў з балкона петарду ў падлеткаў — яго лавілі з планам «Перахоп»
Затрыманы сцвярджае, што дзеці яму перашкаджалі.
02.06.2024 / 13:40
Увечары 1 чэрвеня 57-гадовы мужчына кінуў з балкона петарду ў групу падлеткаў. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Сыракомлі.
У выніку выбуху 16-гадовы хлопец атрымаў апёк пляча. Мужчына пасля паспрабаваў уцячы — ён сеў у аўтамабіль і пакінуў двор. Міліцыя аб'явіла ў Гродне і раёне план «Перахоп».
Неўзабаве мужчыну затрымалі. Ён растлумачыў свой учынак тым, што падлеткі яму нібы перашкаджалі. Самі дзеці сцвярджаюць, што не парушалі ніякіх правілаў і паводзілі сябе ціха, паведамляюць у гродзенскай міліцыі.
Цяпер праводзіцца праверка.
Ратавальнікі прыязджалі ў Мінскі заапарк, каб уратаваць там бусляня
Падчас купання з сябрамі ў Клімавічах патануў 16-гадовы падлетак