На байкерскім фестывалі ў Полацкім раёне патануў мужчына

Мужчына 1971 года нараджэння патануў на байкерскім фестывалі. Яго цела знайшлі адпачываючыя на супрацьлеглым беразе ракі.

02.06.2024 / 13:21

1 чэрвеня ў 20:42 ад работнікаў медыцынскай службы ратавальнікам паступіла паведамленне пра патанулага чалавека на рацэ Тураўлянка ў в. Емяльянікі Полацкага раёна. 

Адпачывальнікамі на беразе ракі было выяўлена і вынята з вады цела патанулага мужчыны 1971 года нараджэння. 

Як высветлілася пазней, мужчына прыехаў на байкерскі фестываль, які праходзіў на процілеглым беразе ракі на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Космас». Абставіны ўтаплення ўсталёўваюцца следчымі.

Ратавальнікі прыязджалі ў Мінскі заапарк, каб уратаваць там бусляня

Падчас купання з сябрамі ў Клімавічах патануў 16-гадовы падлетак

Штаны і трусы склаў побач: гродзенка не змагла трапіць дадому, бо перад яе кватэраю спаў голы мужчына

Nashaniva.com