У Мінску праз пажар спынялася лінія метро

Дапоўнена

Спынены рух цягнікоў ва ўсіх напрамках на 3 лініі.

02.06.2024 / 15:31

Скрыншот: МНС Беларусі

Пажар адбыўся ў тунэлі на станцыі метро «Юбілейная». 

Сталічныя ратавальнікі выехалі на месца. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

UPD. Супрацоўнікі МНС выявілі дым з вентыляцыйнага кіёска па вуліцы Мельнікайце. Хутчэй за ўсё, загарэўся аўтамат у вентыляцыйнай шахце. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне.

Рух метро адноўлены. Паводле звестак МНС, пацярпелых няма.

Nashaniva.com