У Мінску запрацаваў басейн пад адкрытым небам

Сталічны басейн пад адкрытым небам працуе ў Палацы воднага спорту на вуліцы Сурганава, 2А недалёка ад станцыі метро «Акадэмія навук».

02.06.2024 / 18:12

Усе фота: «Анлайнер»

Зону адпачынку вырашылі адкрыць у першы ж дзень лета. Яна будзе працаваць без выхадных з 10 да 20 гадзін, паведамляе «Анлайнер».

Стандартны білет на адзін дзень з панядзелка па чацвер каштуе 25 рублёў, з пятніцы па нядзелю — 30 рублёў. Трохі зэканоміць можна, калі прыйсці пасля 16 гадзін, але тады і адпачыць атрымаецца некалькі гадзін, а не ўвесь дзень. Дзецям да 3 гадоў уваход бясплатны, для дзяцей да 14 гадоў, пенсіянераў і шматдзетных ёсць зніжкі. 

Nashaniva.com