Зяленскі: Украіна прызнае і Ізраіль, і Палесціну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на форуме «Дыялог — Шангры-Ла» ў Сінгапуры заявіў, што гатовы зрабіць усё для завяршэння канфлікту на Блізкім Усходзе.

02.06.2024 / 21:39

Зяленскі на форуме ў Сінгапуры. Скрын трансляцыі

Зяленскі казаў, што прызнае права Ізраіля на самаабарону, як гэта было ў кастрычніку 2023-га.

«Украіна сказала, што калі тэрарысты з ХАМАСа — гэта было ў першы дзень атакі на грамадзянскае насельніцтва Ізраіля — атакуюць грамадзянскае насельніцтва, Ізраіль мае права абараняцца», — нагадаў Зяленскі.

Але дадаў таксама, што Украіна гатовая дапамагаць Газе гуманітарна, каб пазбегнуць крызісу.

«Украіна прызнае дзве дзяржавы, і Ізраіль, і Палесціну, і зробіць усё, каб Ізраіль спыніўся, каб скончыўся гэты канфлікт і каб цывільныя людзі не пакутавалі. Таму не блытайце, калі ласка, два перыяды і не змешвайце іх у адзін»,

— заявіў Зяленскі.

Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі

Зяленскі мяркуе, што Трамп можа стаць «прэзідэнтам-лузерам»

Зяленскі назваў нерэалістычнымі перамовы з Расіяй

Nashaniva.com