У Беларусь заходзіць чарговы расійскі брэнд — цяпер ювелірны

У гандлёвым цэнтры Galileo ў Мінску адкрыецца расійская крама ювелірных вырабаў Adamas. Гэта першая крама брэнда у Беларусі.

02.06.2024 / 22:06

Крама «Адамас» у Маскве. Фота: adamas.ru

«Адамас» — найбуйнейшы вытворца ювелірных вырабаў у Расіі. Заснавана ў 1993 годзе, валодае поўным цыклам вытворчасці, пачынаючы ад здабычы і апрацоўкі сыравіны да рэалізацыі гатовых вырабаў праз уласныя рознічныя крамы.

За апошні час на беларускі рынак зайшло нямала расійскіх брэндаў. Так, адкрылася крама расійскай сеткі электронікі DNS, крама касметыкі і парфумерыі расійскага брэнда «Лэтуаль», сетка касметыкі і парфумерыі «Подружка».

Nashaniva.com