Вайскоўцы справаздачыліся пра вучэнні з ядзернай зброяй

Лётчыкі беларускай ваеннай авіяцыі і тэарэтычна, і практычна гатовы выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, заявіў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА, начальнік авіяцыі беларускай арміі Леанід Давідовіч.

03.06.2024 / 08:29

«Увесь цыкл падрыхтоўкі — тэарэтычнай і практычнай — нашы экіпажы, інжынерна-тэхнічны склад ужо прайшлі, ужо дастаткова даўно. Усе мерапрыемствы кантролю — трэніроўкі або праверкі, вучэнні — носяць, я б не сказаў руцінны характар, але становяцца на планавай аснове. Мы адпрацоўваем гэтыя пытанні, часам мяняючы тую ці іншую абстаноўку…

Але экіпажы ўжо гатовы і інжынерна-тэхнічны склад таксама гатовы. 

У пачатку мая Мінабароны Беларусі паведамляла аб старце раптоўнай праверкі сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі. Міністр абароны Віктар Хрэнін тлумачыў тады, што для гэтага прыводзіліся ў гатоўнасць дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр» і эскадрылля самалётаў Су-25.

«Будзе правераны ўвесь комплекс мерапрыемстваў ад планавання, падрыхтоўкі і прымянення ўдараў тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі», — казаў Хрэнін. 

Дакументы пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі падпісалі ў маі 2023 года Сяргей Шайгу, які ўзначальваў Мінабароны РФ, і Віктар Хрэнін. Ці ёсць у Беларусі ядзерная зброя, дакладнай інфармацыі няма.

Лаўроў: Перадача Кіеву F-16 будзе сігналам у ядзернай сферы

«Амерыканцы сказалі Расіі, што знішчаць усе расійскія ваенныя аб'екты ва Украіне, калі Пуцін рашыцца на прымяненне ядзернай зброі»

Яшчэ адна спроба запалохаць Захад. Навошта Пуцін прыязджаў у Мінск

Nashaniva.com