На старых габрэйскіх могілках у Лёзненскім раёне з'явіўся помнік незвычайнай формы

Мемарыял адкрылі на габрэйскіх могілках у вёсцы Калышкі (Лёзненскі раён). Як паведамляе сайт vitvesti.by, ініцыятарам два гады таму выступіла Віцебскае грамадскае аб'яднанне «Гарадская габрэйская супольнасць».

03.06.2024 / 09:15

Памятны знак выкананы ў форме дрэва з абрубленымі веткамі. На ім — тэкставыя пліты, дзе на беларускай, іўрыце, рускай і англійскай мовах выгравіраваны надпісы: «Старадаўняе габрэйскае пахаванне. Мястэчка Калышкі» і «Няхай будуць іх душы ўплеценыя ў вечны вузел жыцця».

Фундатарамі выступілі як прыватныя асобы, так і арганізацыі.

Добраўпарадкавалі і самі могілкі: адрэстаўравалі 400 надмагілляў (мацэйваў).

Nashaniva.com