У Беларусь ляціць прэм'ер-міністр Расіі

Наведае Мішусцін і некалькі мерапрыемстваў.

03.06.2024 / 09:33

Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка. Фота: урад Беларусі

«3-4 чэрвеня 2024 года старшыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін наведае з рабочым візітам Беларусь і возьме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета», — гаворыцца ў паведамленні ўрада Расіі.

У прэс-службе ўдакладнілі, што на пасяджэнні плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў паглыблення Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Акрамя гэтага, асаблівая ўвага будзе нададзена транспартнай інфраструктуры, мытна-тарыфнаму рэгуляванню і кліматычнаму парадку дня.

Па выніках гэтага мерапрыемства будзе падпісаны цэлы шэраг шматбаковых дакументаў.

Акрамя таго, Мішусцін наведае Міжнародную спецыялізаваную выставу «Белагра-2024» у Мінску і выступіць на пленарнай сесіі «Харчовая бяспека Еўразійскага эканамічнага саюза».

У Беларусі 3—4 чэрвеня пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, піша «Спутнік».

Nashaniva.com