У Гомелі выпала з акна студэнтка з Туркменістана

Увечары 2 чэрвеня ў Гомелі дзяўчына выпала з акна інтэрната і загінула. Паводле чытачоў пабліка «ЧП Гомель», трагедыя здарылася каля 20:30 на вуліцы Петруся Броўкі. Медыкі, якія прыбылі, «хуткай дапамогі» не змаглі выратаваць дзяўчыну. 

03.06.2024 / 10:11

Інтэрнат ГДУ ім Францыска Скарыны № 4 па вул. Петруся Броўкі Фота: Яндэкс панарамы

Як распавядае «Флагшток», гаворка ідзе пра інтэрнат Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны. У каментарах карыстальнікі напісалі аб тым, што загінулая студэнтка — з Туркменістана. Як сцвярджаў адзін з каментатараў, у дзяўчыны былі даўгі па аплаце вучобы. Цяпер гэты каментар выдалены. 

«Я там стаяла. Божа, як яна плакала і крычала, аж сэрца разрывалася. Шкада дзяўчынку і бацькоў», — напісала іншая студэнтка.

Афіцыйныя крыніцы пакуль нічога не паведамлялі аб трагедыі.

Nashaniva.com