Затрымалі выкладчыка БДУ 

Сілавікі затрымалі выкладчыка БДУ, відэа з ім апублікаваў праўладны канал. 

03.06.2024 / 11:31

На відэа мужчыну прымусілі сказаць, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы», звяртаўся ў бот праекта «Чорная кніга Беларусі» і «падтрымліваў апазіцыю».

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Алег Насань. У 2020 годзе ён падпісаў зварот выкладчыкаў і супрацоўнікаў механіка-матэматычнага факультэта БДУ «Супраць хлусні, гвалту і беззаконня». 

Па якім артыкуле затрыманы Алег Насань і што з ім зараз — невядома.

Сілавікі затрымалі вядучага Кірыла Алахвердзяна

Жыхару Кобрына далі 10 сутак за кнігу Уладзіміра Арлова, што стаяла на паліцы

У Брэсце затрымалі яшчэ аднаго вядучага масавых мерапрыемстваў

Nashaniva.com