Віцэ-прэзідэнт Атлантычнай рады: У NATO можа ўступіць Заходняя Украіна

У NATO няма адзінай стратэгіі ў дачыненні да Украіны, і, магчыма, давядзецца задумацца пра новую стратэгію, у адпаведнасці з якой у альянс будуць прынятыя толькі асобныя часткі краіны, заявіў у інтэрв'ю віцэ-прэзідэнт Атлантычнай рады (аналітычны цэнтр пры NATO) Мэцью Кройніг.

03.06.2024 / 11:46

«Я думаю, што ўсе згодныя з тым, што Украіна павінна выйсці з вайны незалежнай, здольнай абараніць сябе, і Украінай, якая абапіраецца на Захад. Але рознагалоссі тычацца таго, колькі тэрыторыі трэба для гэтага вярнуць. Адны лічаць, што давайце проста згорнем канфлікт на цяперашніх лініях і будзем лічыць гэта поспехам, а іншыя кажуць, што не, ім трэба вярнуць усё, уключаючы Крым», — сказаў аналітык.

«Я думаю, што існуе стратэгія, якая можа прывесці нас да таго, што, калі мэтай будзе незалежная Украіна, можа быць, не з усёй яе міжнародна прызнанай тэрыторыяй, але тады вайна згорнецца і мы зможам прыняць яе ў NATO і ЕС», — дадаў ён.

Такім чынам Мэцью Кройнінг лічыць, што ў NATO можа быць прынятая частка Украіны.

«Мы ўжо казалі, што Украіна аднойчы ўступіць у NATO, так што мы згодныя з тым, што гэта канчатковая мэта.

Ёсць і гістарычныя прыклады, напрыклад, Паўднёвая Карэя. Яна была прынятая ў альянс са Злучанымі Штатамі, хоць тэхнічна ўсё яшчэ знаходзілася ў стане вайны са сваім суседам, Паўночнай Карэяй. Насамрэч цэнтр Скоўкрафта пры Атлантычнай радзе, якім я кірую, [спрабаваў] зразумець, якія ўрокі можна прымяніць да Украіны.

Але я лічу, што неабходнай умовай з'яўляецца згортванне бягучага канфлікту. Я думаю, што пакуль ідуць актыўныя баявыя дзеяньні, Белы дом, немцы і, верагодна, іншыя не захочуць прымаць Украіну ў НАТО, бо яны будуць разглядаць гэта як абвяшчэньне вайны Расіі.

Але калі канфлікт атрымаецца згарнуць, калі ўкраінцы акапаюцца так, як акапаліся рускія — па самую верхавіну, можа быць, з палепшанай супрацьпаветранай абаронай, калі не будзе буйных нападаў на Кіеў і іншых рэчаў, тады я думаю, з'явілася б палітычная воля да прыняцця Украіны ў NATO», — рэзюмаваў Мэцью Кройніг.

Як Украіна пераконвала ЗША дазволіць біць амерыканскай зброяй па цэлях у Расіі

Зяленскі назваў нерэалістычнымі перамовы з Расіяй

Украіна і Расія правялі першы з лютага абмен ваеннапалоннымі

Белы дом: Дазвол на ўдары зброяй з ЗША па Расіі тычыцца не толькі Харкаўшчыны

Nashaniva.com