Каля інтэрната БНТУ ў Мінску вялікая колькасць тэхнікі МНС і натоўп людзей

Працуюць некалькі разлікаў.

03.06.2024 / 13:37

Скрыншот відэа «Кокобай»

Каля інтэрната БНТУ № 16, што на праспекце Незалежнасці 148, заўважылі вялікую колькасць тэхнікі МНС. Акрамя таго, каля будынка сабраўся вялікі натоўп людзей.

Як аказалася, ратавальнікі праводзілі тактыка-спецыяльнае вучэнне з прыцягненнем вялікай колькасці тэхнікі і асабовага складу.

Мяркуючы па відэа з месца падзей, жыхарам інтэрната некаторы час давялося правесці на вуліцы. Планавалася, што вучэнні пройдуць з 11.00 да 13.00.

Nashaniva.com