Нідэрланды дазволілі Украіне выкарыстоўваць F-16 для нанясення ўдараў па цэлях у Расіі

Міністр абароны Нідэрландаў Кайса Алангрэн заявіла, што Украіна зможа выкарыстоўваць 24 знішчальнікі F-16, якія Амстэрдам абяцаў перадаць Кіеву, як лічыць патрэбным, у тым ліку для удараў па ваенных цэлях у Расіі, піша Бі-бі-сі.

03.06.2024 / 14:27

Фота: Tsafir Abayov

«Мы прытрымліваемся таго ж прынцыпу, які мы ўжывалі да любой нашай дастаўкі ўзбраенняў: як толькі мы перадаем зброю Украіне, яна сама вырашае, як яе выкарыстоўваць», — сказала Алагнрэн у інтэрв'ю выданню Politico.

Паводле яе слоў, Амстэрдам не будзе ўводзіць ніякіх абмежаванняў, у адрозненне, напрыклад, ад Бельгіі, якая забараніла Украіне выкарыстоўваць перададзеныя F-16 у расрйскай паветранай прасторы.

«Мы толькі просім іх выконваць міжнароднае права і права на самаабарону, замацаванае ў Статуце ААН, што азначае, што яны выкарыстоўваюць яго для дасягнення тых ваенных мэтаў, якія ім неабходныя ў рамках самаабароны», — сказала Алангрэн.

Лаўроў: Перадача Кіеву F-16 будзе сігналам у ядзернай сферы

Nashaniva.com