Газета Віцебскага аблвыканкама спрабуе завабіць падпісчыкаў зніжкай на рытуальныя паслугі

Абяцаюць бонусную карту.

03.06.2024 / 17:06

Фота: Яндэкс

Газета «Витебские вести», заснавальнікам якой выступае мясцовы аблвыканкам, абвясціла акцыю для падпісчыкаў. Тым, хто выпіша выданне на паўгода, абяцаюць на выбар некалькі зніжак.

Адна з акцыйных прапаноў — зніжка ў 20% пры замове ўсяго спектру рытуальных паслуг у агенцтве «Аўра». Абяцаюць шырокі выбар паслуг і якасныя помнікі.

Для таго, каб займець зніжку, неабходна аформіць падпіску на газету на паўгода, а таксама падпісацца не менш чым на два акаўнты «Витебских вестей» у сацсетках.

Сярод іншых прапаноў — зніжкі на куплю маладых курэй з дастаўкай і курэй-нясушак, акцыі на пшаніцу і торф, цяпліцы і падлогі, а таксама на корпусную мэблю.

Замазваць «пераможную» сімволіку на былым польскім доце пад Ляхавічамі адправілі бээрэсэмаўцаў

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ўзначаліў мемарыял «Катынь» у Расіі

Маладзечанскія ўлады вырашылі знесці 200-гадовы касцёл. Вось чым гэта скончылася

Nashaniva.com