Першага намесніка кіраўніка Белчыгункі арыштавалі з $1 мільёнам хабару

Канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» паведаміў, што 18 мая ГУБАЗіК затрымаў першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба. Яго злавілі на хабары.

03.06.2024 / 16:37

Пятро Дулуб

Паведамляецца, што пры ператрусе ў Дулуба была канфіскаваная сума каля $1 мільёна, а таксама дакументы, звязаныя з дзейнасцю тарыфнай камісіі БЧ.

На працоўным месцы Дулуб адсутнічае ўжо трэці тыдзень і, па інфармацыі чыгуначнікаў, на гэты момант ён утрымліваецца ў СІЗА ў Калядзічах.

Акрамя таго, паведамляецца, што таксама быў затрыманы і намеснік гендырэктара дзяржаўнага транспартна-лагістычнага прадпрыемства БТЛЦ Павел Лушчай. У яго справе таксама нібыта прысутнічаюць прыкметы хабару з прымяненнем спецыяльна пазначаных купюр. 

@nashanivanews Па непацверджанай інфармацыі, падчас вобшуку ў чыноўніка знайшлі каля мільёна даляраў #беларусь #железнаядорога #нашаніва #навіны #беларусьновости #коррупция #беларускамоўныцікток ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Экс-кіраўніку Белінвестбанка Андрэю Брышцелеву далі 12 гадоў калоніі

Падобна, двух топ-чыноўнікаў з Мінфіна і Мінтранса судзяць за хабар і «здраду дзяржаве»

Топ-менеджар бударганізацыі за год набраў хабараў на 100 тысяч рублёў

Nashaniva.com