У Оршы за «экстрэмізм» аштрафавалі дырэктарку цыркавой студыі
Сёлета ў траўні сілавікі знайшлі ў фэйсбук-профілі кіраўніцы аршанскай цыркавой студыі «Фантазёры» Святланы Раўкоўскай фотаздымкі з лагатыпам тэлеканала «Белсату». За гэта суддзя Мікалай Драгуноў аштрафаваў жанчыну на 400 рублёў, даведаўся канал «Витебск, я гуляю!»
03.06.2024 / 20:31
Цыркавая студыя «Фантазёры» дзейнічае пры Аршанскім раённым цэнтры культуры. Гэтая студыя прынесла для Оршы шмат узнагарод, у тым ліку і на міжнародных фестывалях. Нямала ўзнагарод атрымала і дачка Святланы Раўкоўскай — Дар'я Башкова, якая вырасла ў трэнера.
У 2020 годзе СМІ асвятлялі гісторыю барацьбы спартсменкі за памяшканні ў Оршы. Студыю тады спрабавалі выселіць, а кіраўніка — звольніць. На фота Святлана Раўкоўская трымае грамату і кветкі.
Затрымалі вартаўніка будаўнічага каледжа ў Мсціславе
У Брэсце затрымалі яшчэ аднаго вядучага масавых мерапрыемстваў
Сілавікі затрымалі вядучага Кірыла Алахвердзяна