Сын беларускага мультымільянера Яцука ехаў праз беларуска-літоўскую мяжу на звычайным рэйсавым аўтобусе
Учора на беларуска-літоўскай мяжы пачалі дзейнічаць новыя правілы — цяпер у Літву забаронена ўвозіць любыя прадукты. Сярод беларусаў, якія першымі сутыкнуліся з гэтым, апынуўся Віталь Яцук — сын мультымільянера Аляксандра Яцука, заснавальніка гандлёвай сеткі «Віталюр», якая закрылася.
04.06.2024 / 10:26
Віталь Яцук, скрыншот відэа ў інстаграме мадэлі Жэні Катавай
Пра гэта паведаміла ў інстаграме ягоная жонка Жэня Катава — беларуская топ-мадэль, якая пабудавала паспяховую кар’еру на Захадзе. Пара планавала паляцець у адпачынак з Вільні, а да сталіцы Літвы дабіралася звычайным рэйсавым аўтобусам.
— Сямейнае жыццё павінна мець нейкую разнастайнасць. Вырашылі вось упершыню за 6 гадоў з мужам павандраваць на аўтобусе, — распавяла ў сторыс Жэня.
Прайсці беларуска-літоўскую мяжу ў пары атрымалася позняй ноччу. На ўсю дарогу ад дома ў Мінску да гатэля ў Вільні, па падліках мадэлі, сышло 11 гадзін.
— З расстройстваў толькі тое, што мы на вячэру сёння не сходзім у Вільні, планавалі. Але сходзім ранкам на нейкі смачны сняданак. Вельмі хочацца проста легчы.
Скрыншот відэа ў інстаграме Жэні Катава
Яна таксама напісала, што людзей прымушалі выкідаць прадукты, цыгарэты, алкаголь.
Нагадаем, Жэня Катава — мадэль з Барысава, якая стала папулярнай на Захадзе. Яна была мадэллю Тані Тэйлар, Філіпа Плейна, Рэйчэл Зоўі, Наіма Хана і Ніколь Мілер. Удзельнічала ў паказах Dolce & Gabbana, Cushnie et Ochs, Marc Jacobs, Bottega Veneta, Moschino, Elie Saab.
У 2019 годзе Жэня Катава згуляла вяселле з Віталём Яцуком. Яго бацька — мультымільянер Аляксандр Яцук, заснавальнік гандлёвай сеткі «Віталюр», якая закрылася праз даўгі. У пары ёсць маленькі сын Мірон.
У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?