Што робіцца на выездзе з Беларусі на межах з Польшчай і Літвой у аўторак
У пункце пропуску «Брэст» на выезд з краіны па стане на 10:00 аўторка стаіць 58 аўтобусаў і 400 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.
04.06.2024 / 10:46
Па стане на 8:00 аўтобусаў было 78.
У Казловічах (Кукурыках) стаіць 300 грузавікоў.
На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 755 грузавікоў і 55 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.
У Каменным Логу — 70 легкавікоў і 790 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.
На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, але стаіць 545 грузавікоў.
Памежны пераход у Баброўніках пакуль адкрываць не будуць — Сікорскі
Літва ўскладняе вываз аўтамабіляў у Беларусь, каб іх не перапрадавалі ў Расію
У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?