У Беларусі ў гэтым годзе загінулі 42 дзіцяці

У краіне назіраецца трывожная негатыўная тэндэнцыя, звязаная з гібеллю дзяцей. За 5 месяцаў 2024 года ў Беларусі загінула 42 дзіцяці, што больш, чым у мінулым годзе.

04.06.2024 / 11:43

Як распавяла Вікторыя Фіневіч, начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры, асноўныя прычыны гібелі дзяцей — суіцыды, ДТЗ, пажары, падзенне з вышыні, утапленне і злачынствы ў дачыненні да дзяцей.

Яна прывяла некаторыя лічбы — ад пажараў загінула 6 дзяцей, у ДТЗ — таксама 6 дзяцей, 4 дзяцей сталі ахвярамі злачынстваў.

У гандлёвым цэнтры ў Гродне на аднагадовага хлопчыка ўпала люстэрка

Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна

У Бабруйску кіроўца збіў на пераходзе дваіх малых дзяцей

Nashaniva.com